У чацвер ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам украінскіх санаторыяў у Моршыне і Трускаўцы.
Часовы павераны Валерый Джыгун адзначыў, што 7 красавіка — сусветны дзень здароўя, а турызм — гэта і магчымасць аздаравіцца.
«Турызм — гэта тая галіна, якая аб’ядноўвае нашыя народы. Паміж Беларуссю і Украінай няма ніякіх праблем, у нас падобны менталітэт і каштоўнасці. Гэта ўсё будуе сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі».
Удзельнікамі канферэнцыі былі прадстаўнікі санаторна-курортнага комплексу «Моршынкурорт», «Агенцтва развіцця курорта Трускавец», гатэльна-курортнага комплексу «Карпаты», гатэля прэміум-класа «Mirotel Resort & Spa», курортнага гатэля «Лісова пісня».
На прэс-канферэнцыі былі прадстаўленыя санаторыі і гатэлі абсалютна розных катэгорый і класаў…
Украінскія санаторыі, з тых, што былі прадстаўленыя, выглядаюць вельмі дорага і прывабна. Там ёсць вялікі спіс паслуг — але большасць з іх аплочваецца асобна і не ўваходзіць у кошт пуцёўкі. Іншая справа з беларускімі санаторыямі — тут шмат паслуг, але ўсё залежыць ад паказанняў доктара і наяўнасці патрэбнай апаратуры.
Мікіта Недаверкаў, Наша Ніва
ТОП коментованих за тиждень