Замест Крыму беларусаў запрашаюць у Трускавец і Моршын

11.04.2016 | Filed under: Публікації

У Менску прайшла традыцыйная красавіцкая выстава-кірмаш «Турызм і адпачынак 2016». На яе прыехалі прадстаўнікі ўкраінскіх санаторыяў у Моршыне і Трускаўцы, дзе ёсьць унікальныя крыніцы мінэральных вод. Ва Ўсясьветны дзень здароўя прадстаўнікі ўкраінскіх бальнэалягічных курортаў правялі прэзэнтацыю для беларускіх журналістаў.

Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валер Джыгун падкрэсьліў, што турызм — гэта тое, што аб’ядноўвае народы:

«А добры адпачынак — гэта і магчымасьць аздаравіцца, падлячыцца, пабываць у новых краінах, атрымаць новыя ўражаньні. Беларусь з Украінай заўсёды былі ў добрых стасунках, у нас няма ніякіх праблемаў, у нас падобны мэнталітэт, падобныя каштоўнасьці».

Былі прадстаўленыя санаторыі, курорты, гатэлі розных клясаў і цэнавых катэгорыяў.

Намесьнік дырэктара санаторна-курортнага комплексу «Моршынкурорт» Мікалай Фурманюк сказаў, што крыху стрымлівае беларускіх турыстаў адсутнасьць інфармацыі. Таму ён адмыслова прыехаў у Менск, каб разьвеяць апасеньні беларусаў. Па колькасьці наведваньняў моршынскіх курортаў беларусы заўсёды былі на другім месцы пасьля саміх украінцаў. У Моршыне абсалютна спакойная абстаноўка. А «Моршынкурот» — лідэр у лячэньні цукровага дыябэту, хваробаў органаў страваваньня — асабліва пячонкі, падстраўнікавай залозы.

41,6% запасаў мінэральных вод ва Ўкраіне прыпадае менавіта на Львоўскую вобласьць і Закарпацьце. Галоўная каштоўнасьць Моршына — мінэральныя воды з унікальным складам: утрыманьнем сульфатных іёнаў, натрыю, магнію і калію. Здабываюцца яны з трох крыніцаў, з глыбіні 50 мэтраў.

«Моршынкурорт» — гэта 5 санаторыяў: «Лаванда», «Чарамош», «Днестр», «Сьвітанак» і «Пэрліна Прыкарпацьця», а да таго ж — сучасны лячэбна-дыягнастычны цэнтар, бальнеалягічная лячэбніца. Адначасова санаторыі могуць прымаць да 1800 чалавек. Комплекс кампактны, знаходзіцца ў лесапаркавай зоне.

Кошты — ад 13 да 19 даляраў у суткі. Сюды ўваходзіць пражываньне, харчаваньне, дыягностыка, лячэньне.

Афіцыйны сайт: http://www.morshynkurort.net/ua/

Прадстаўніца «Агенцтва разьвіцьця курорту Трускавец» Марыяна Лучын адзначыла, што Трускавец — гэта і бальнеалягічны курорт, і старадаўні горад, і дзіўнае па прыгажосьці месца. Трускавец за 90 кілямэтраў ад Львова і за 70 кілямэтраў ад Польшчы.

Галоўная каштоўнасьць Трускаўца — унікальная мінэральная вада «Нафтуся», хоць агулам у горадзе 17 крыніц мінэральных вод. «Нафтусю» можна спажываць толькі ў Трускаўцы — мінэральная вада вельмі хутка траціць свае лекавыя якасьці. Акрамя «Нафтусі», у Трускаўцы ёсьць яшчэ крыніцы «Марыя», «Сафія», «Браніслава» і «Юзя», а таксама соль «Барбара», горны воск азакерыт. Разьвіваецца СПА-індустрыя, дэльфінатэрапія. У Трускаўцы лекуюцца дзеткі з ДЦП, іх прымаюць разам з бацькамі.

Ёсьць у Трускаўцы гатэльна-курортны комплекс «Карпаты», гатэль прэміюм-клясы «Mirotel Resort & Spa», віла «Крысьціна», гатэль «Вясна», курортны гатэль «Лісова пісня» — на любы густ і гаманец.

У «Карпатах» кошт пражываньня ў аднамесцавым нумары і харчаваньня — 30 даляраў, адпачынак двух чалавек з харчаваньнем — 58 даляраў у суткі.

Шыкоўна адпачыць можна ў гатэлі прэміюм-клясы «Mirotel Resort & Spa»: кошты тут пачынаюцца ад 90 даляраў у суткі з чалавека, сыстэма «ўсё ўключана» — ад 110 даляраў.

У той жа час у гатэлі «Вясна» кошты даволі дэмакратычныя: пражываньне і харчаваньне — 15 даляраў у суткі з чалавека, пражываньне, харчаваньне і лячэньне — ад 19 даляраў у суткі.

А вось у гатэльным комплексе «Лісова пісня» беларусы могуць ня толькі адпачыць і паправіць здароўе, але і набыць апартамэнты ва ўласнасьць. Гэта інвэстыцыйны праект, распавёў прадстаўнік «Лісовой пісні» Васіль Гушаваты:

«На правах уласьніка ў вас ёсьць права адпачываць бясплатна ў сваіх апартамэнтах. Увесь астатні час вашы апартамэнты зарабляюць для вас грошы. Мы як украінская кампанія бяром на сябе абавязак засяляць туды гасьцей, прыборка, аплата камунальных паслуг, рамонт — гэта наша справа. Раз на квартал вы атрымліваеце грошы за здачу апартамэнтаў. Выгада фіксаваная, не залежыць ад таго, на колькі часу здаваліся вашы апартамэнты, колькі там чалавек пражывала. Вы гарантавана будзеце атрымліваць свае грошы. Акупнасьць такога праекту складае 8,5 года».

Плошча апартамэнтаў у «Лісовой пісні» — ад 25 да 65 квадратных мэтраў. Кошты пачынаюцца ад 1400 даляраў за квадрат (з рамонтам, абстаноўкай). Сярод уласьнікаў апартамэнтаў ёсьць украінцы, расейцы, італьянцы, немцы.

Афіцыйныя сайты:

ГКК «Карпаты» — http://san-karpaty.com/ua

Гатэль «Mirotel Resort & Spa» — http://mirotel.ua/

Гатэль «Лісова пісня» — http://lisova-pisnia.ua/

Прадстаўнікі ўкраінскіх курортаў запэўнілі, што дабірацца да Моршына і Трускаўца цяпер вельмі зручна: цягнік Магілёў — Львоў адпраўляецца зь Менску ў 19.40, у Львоў прыбывае а 9-й раніцы. А ад Львова да курортаў — максымум паўтары гадзіны язды. Да таго ж аўтамабільную дарогу праз Валынь адрамантавалі. Прадстаўнік гатэльна-курортнага комплексу «Карпаты» Алег Рэга яе пасьля рамонту ацаніў у 4,5 бала па 5-бальнай сыстэме.

Радыё Свабода

(Переглядів 72 , 1 переглядів сьогодні)

About 

Błogosławieni którzy wprowadzają pokój, albowiem oni będą nazwani synami Bożymi.

Tags:

Газ на авто. Трускавець

Новини Трускавця та регіону

ТОП коментованих за тиждень

  • None found

Оголошення ТВ

  • Запрошуємо на роботу
    05.01.2023 | 16:23

    Державний спеціалізований санаторій «Батьківщина» (м. Трускавець) запрошує на роботу: – психологів, –  соціальних педагогів, – фахівців з соціальної роботи, – соціальних працівників з відповідною освітою на постійну роботу. Телефон: 097-584-23-76. (Переглядів 1 , 1 переглядів сьогодні) Також читайтеКозацька слобода “Раковець” запрошує на риболовлю (0)Запрошуємо вивчати англійську мову! (0)Потрібен викладач англійської мови! (0)Запрошуємо юних футболістів (0)

  • Запрошуємо вивчати англійську мову!
    26.08.2022 | 15:47

    Курси іноземних мов Ірини Ченцової запрошують дітей та дорослих вивчати англійську мову з використанням інноваційних методик та сучасних підручників провідних британських та американських видавництв. Ми пропонуємо заняття в групах (7-10 чоловік), індивідуальне та корпоративне навчання, підготовку до ЗНО та здачі екзаменів на міжнародні сертифікати (IELTS, TOEFIL), а також Експрес-курси   для   дорослих   (англійська   для   подорожей   та […]

  • Archive for Оголошення ТВ »

Архіви